Ян // frizzby ([info]frizzby) wrote,
@ 2007-07-11 10:25:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Як падаць заяву ў Менгарвыканкам?

Сябры! Праводзім масавую акцыю закіду Менгарвыканкаму заявамі на правядзеньне пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў.


Трымайце з намі кантакт: 685-52-39, Сяржук. Мы раім падаваць заявы ў Менгарвыканкам штодзённа асобнымі лістамі (на кожны дзень асобная заява).

Як падаць заяву ў Менгарвыканкам?
Вельмі проста. Для таго, каб падаць заяву, неабходна ўсяго толькі запоўніць два стандартныя файлікі. Першы – непасрэдна сама заява, дзе неабходна дакладна прапісаць свае пашпартныя зьвесткі і месца працы. Неабавязкова, каб ваша адрэса была адрэсаю для афіцыйных адказаў. Я заўсёды пішу іншую. Усе лісты даходзяць без праблемаў!

Таксама трэба запоўніць поле заявы, дзе трэба ўказаць месца правядзеньня, дату і час. Другі файлік – гэта абавязацельствы. Яго трэба абавязкова падкалоць да заявы,інакш зварот у Менгарвыканкам могуць палічыць несапраўдным. Справа амаль вырашаная. Усе дакумэнты трэба адвезьці ў Менгарвыканкам, уаддзел працы з насельніцтвам і прыёму лістоў ад грамадзянаў.

Менгарвыканкам знаходзіцца на праспэкце Незалежнасьці, 8. Уваход з правага боку. Як зойдзеце – пастарайцеся знайсьці кабінет нумар 1 (ён, дарэчы, адзіны непадпісаны). Там пабачыце дзядзечку (звычайна ў блакітнай кашулі). Яму трэба аддаць свае заявы.

Неабходна памятаць!
Падаваць заяўку трэба не менш як за 15 дзён да даты правядзеньня пікету. Адказ вам прышлюць не пазьней, як за 5 дзён да патрэбнай даты. У любым разе, калі ўзьнікаюць пытаньні, прапановы альбо заўвагі, зьвяртайцеся да нас. 685-52-39, Сяржук, siarzuk@gmail.com.

Узор заявы спампаваць тут.


Моладзь БНФ.



(3 comments) - (Post a new comment)


[info]alone_bear
2007-07-11 08:01 am UTC (link)
Скінь мне гэта на мыла!

(Reply to this)


[info]algerda_plater
2007-07-11 08:14 am UTC (link)
а вы з Сержуком заўсёды разам? і нумар тэлефона адзін на дваіх?

(Reply to this) (Thread)


[info]frizzby
2007-07-11 08:23 am UTC (link)
не.

(Reply to this) (Parent)


(3 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…